Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Палажэнне "Купалаўскія чытанні-2026"

Дата: 8 января 2019 в 17:13, Обновлено 3 февраля в 17:20

ПАЛАЖЭННЕ

АДКРЫТАГА КОНКУРСУ

ТВОРЧЫХ І ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ ВУЧНЯЎ

“КУПАЛАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2026”

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Адкрыты конкурс творчых і даследчых работ вучняў праводзіцца на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гімназія імя Я.Купалы” пры падтрымцы аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама, дзяржаўнай ўстановы “Мазырскі раённы вучэбна-метадычны цэнтр” з мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў, пошуку таленавітай моладзі, стымулявання творчай актыўнасці настаўнікаў.

Тэрмін правядзення конкурсу: 21 лютага 2026 года, 11.00.

Месца правядзення:    дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія імя Я.Купалы”, г.Мазыр, вул. Я.Коласа, 2.

ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

  1. Выхаванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, любові да сваёй Радзімы.
  2. Развіццё інтэлектуальнай і мастацкай творчасці навучэнцаў, далучэнне іх да даследчай дзейнасці.
  3. Павышэнне цікавасці вучняў да культурнай спадчыны свайго народа, традыцый, гісторыі культуры роднай краіны.
  4. Стымуляванне навукова-метадычнай і інавацыйнай дзейнасці педагогаў, пошук новых формаў і метадаў работы.
  5. Умацаванне і развіццё супрацоўніцтва паміж установамі агульнай сярэдняй адукацыі.

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

  1. Удзельнікамі конкурсу могуць быць вучні III-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мазырскага раёна, гімназій і ліцэяў Гомельскай вобласці, іншых устаноў адукацыі.
  2. Удзел у конкурсе можа быць індывідуальны або групавы.
  3. Конкурс праводзіцца па секцыях у вочнай і завочнай формах.
  4. Ацэньванне завочных работ16 20 лютага 2026 года.
  5. Адкрыццё Купалаўскіх чытанняў адбудзецца 21 лютага 2026 года ў 11.00 (актавая зала).

КІРАЎНІЦТВА І АРГАНІЗАЦЫЯ

Правядзенне конкурсу ажыццяўляе арганізацыйны камітэт, які вядзе работу па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу, фарміруе журы, зацвярджае праграму, спіс удзельнікаў, пратаколы, вырашае іншыя пытанні па арганізацыі работы конкурсу.

ЖУРЫ КОНКУРСУ

  1. У склад журы могуць уваходзіць:

метадысты дзяржаўнай установы “Мазырскі раённы вучэбна-метадычны цэнтр”;

выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна;

педагогі гімназіі імя Я.Купалы і іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

работнікі бібліятэчнай сістэмы г.Мазыра;

творчая інтэлігенцыя горада.

  1. Персанальны склад журы на кожную секцыю вызначаецца аргкамітэтам напярэдадні конкурсу і зацвярджаецца загадам начальніка аддзела адукацыі.

ПАРАДАК ПАДАЧЫ І АФАРМЛЕННЯ РАБОТ

Удзельнікі ў тэрмін да 12 лютага:

  1. праходзяць рэгістрацыю на сайце гімназіі

https://gimn-mozyr.mozyrroo.by/pages/342-registratsyya-dzelnika-konkursu-039-kupala-skiya-chytanni-2026-039/, запаўняючыgoogle-форму

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdH1x8sKKiWoRgQGVrt6OsFo4MCM4XfBuB6yRbb98In9Xqa_Q/viewform,дзе адзначаюцьаўтара, назву работы, установу адукацыі і размяшчаюць актыўную спасылку на Google Дыск з творчай ці даследчай работай

  1. падаюць малюнкі, творчыя праекты, друкаваны варыянт даследчай работы, творчыя работы (вершы) у гімназію імя Я.Купалы (прывозяць або дасылаюць па пошце: 247760, г.Мазыр, вул. Я.Коласа, 2).

АБМЕЖАВАННІ Ў АРГАНІЗАЦЫІ І РАБОЦЕ КОНКУРСУ

  1. Не разглядаюцца заяўкі і работы, пададзеныя пазней указанага тэрміну.
  2. Не разглядаюцца рэфератыўныя работы.
  3. Не прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе работы, якія раней былі пераможцамі ў абласных конкурсах, чытаннях.
  4. Работы пераможцаў перадаюцца ў музей гімназіі імя Я.Купалы.

СЕКЦЫІ

  1. “Духоўная спадчына” (вучэбна-даследчыя работы па  беларускай мове і літаратуры, краязнаўстве, гісторыі Беларусі, рэлігіязнаўстве);
  2. “Мой творчы радок” (вучнёўскія вершы на тэму “Жанчына гэта цэлы свет” або “Традыцыі і каштоўнасці маёй сям’і”). Завочная форма ўдзелу.
  3. Для учреждений образования, входящих в Ассоциацию «Содружество образовательных организаций имени А.С.Пушкина и педагогов»секция «Моя творческая строка» (стихи учащихся на тему «Женщина это целый мир» либо «Традиции и ценности моей семьи». Заочная форма участия.
  4. “Малюнкі” на тэму “Жаночыя вобразы ў творах беларускай літаратуры”(ілюстрацыі фармату А2 або А3 з подпісам урыўка з літаратурнага твора). Завочная форма ўдзелу.
  5. “Інтэлектуальная” (спаборніцтвы па тэме “Жаночыя вобразы ў творах мастацтва: літаратура, жывапіс, музыка”).
  6. “Святыня народа” (конкурс чытальнікаў вершаў ці празаічных урыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў юбіляраў 2026 года).
  7. “Буктрэйлер” (вучнёўскія рэкламныя відэаролікі па творах сучаснай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой). Завочная форма ўдзелу.
  8. “Творчая майстэрня”. Індывідуальныя і калектыўныя творчыя работы па тэме“Беларускія лялькі”, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.Завочная форма ўдзелу.
  9. “Песенная спадчына” (індывідуальнае і калектыўнае выкананне беларускіх народных і аўтарскіх песень на тэму “Жанчына. Сям’я. Радзіма”).

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ КОНКУРСНЫХ РАБОТ

Секцыя “Духоўная спадчына ”

Патрабаванні:

  • вучэбна-даследчыя работы толькіна беларускай мове;
  • актуальнасць;
  • арыгінальнасць прадстаўлення і асэнсаванасць падыходу;
  • значнасць зробленых вывадаў;
  • кампетэнтнасць і самастойнасць напісання работы;
  • наяўнасць аргументаванага пункту гледжання аўтара;
  • эстэтычнасць афармлення работы;
  • работы павінны быць выкананы ў адпаведнасці з патрабаваннямі да афармлення рэфератаў (гл. VI Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ад 20.08.2025 г.).

Спісы ўдзельнікаў секцыі, якія дапушчаны да этапу абароны работ, публікуюцца на сайце гімназіі да 18.02.2026.

Абарона работ прадугледжвае выступленне да 7 хвілін па выніках даследчай дзейнасці.

Секция «Моя творческая строка»

Для учреждений образования, входящих в Ассоциацию «Содружество образовательных организаций имени А.С.Пушкина и педагогов»

  • работы на русском языке (зарубежные учреждения образования), на белорусском языке (учреждения образования Республики Беларусь);
  • наличие титульного листа с информацией про автора(-ов);
  • соответствие работы заявленной теме;
  • оригинальность подхода к раскрытию темы;
  • самостоятельность;
  • грамотность.

Работы предоставляются до 12 февраля 2026 года в электронном виде при регистрации через активную ссылку на Google-Диск https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdH1x8sKKiWoRgQGVrt6OsFo4MCM4XfBuB6yRbb98In9Xqa_Q/viewform

или высылаются на электронную почту mozgimnaziya@mozyrroo.by

Секцыя “Мой творчы радок(вершы)

“Жанчына - гэта цэлы свет” або

“Традыцыі і каштоўнасці маёй сям’і”

Патрабаванні:

  • работы толькіна беларускай мове;
  • наяўнасць тытульнага ліста з інфармацыяй пра аўтара(-аў) работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, установа адукацыі);
  • адпаведнасць работы зададзенай тэме;
  • арыгінальнасць падыходу да раскрыцця тэмы;
  • самастойнасць;
  • граматнасць.

Для ўдзелу ў конкурсе творчыя работы вучняў 3-11 класаў прадстаўляюцца да 12 лютага 2026 года  ў друкаваным выглядзе, прывезеныя або дасланыя па пошце: 247760, г. Мазыр, вул. Я. Коласа, 2.

Секцыя “Малюнкі”

“Жаночыя вобразы ў беларускай літаратуры”

Патрабаванні:

  • работы могуць быць выкананы ў розных мастацкіх тэхніках і разнастайнымі матэрыяламі;
  • памер малюнка – фармат А2 (альбомны) або А3 (кніжны);
  • да кожнай работы са зваротнага боку павінна быць прымацаваная этыкетка з наступнымі звесткамі:
  • назва работы з указаннем, да якога твора малюнак;
  • прозвішча, імя, клас аўтара;
  • установу адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка;
  • назва казкі (аўтар літаратурнай казкі), подпіс урыўка з беларускай народнай або літаратурнай казкі, які ілюструецца;
  • малюнкі ў паспарту не афармляць, пры дастаўцы не згінаць;
  • эстэтычнасць афармлення работы;
  • адпаведнасць работы зададзенай тэме.

На секцыю ад адной навучальнай установы прадстаўляецца не больш за пяць малюнкаў вучняў 3-11 класаў.

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца да 12 лютага 2026 года работы, прывезеныя або дасланыя па пошце: 247760, г.Мазыр, вул. Я.Коласа, 2.

Секцыя “Інтэлектуальная”

“Жаночыя вобразы ў творах мастацтва: літаратура, жывапіс, музыка”

У секцыі прымаюць удзел каманды ў складзе 3 вучняў 8-11 класаў. Спаборніцтва праводзіцца па прынцыпе гульні "Што? Дзе? Калі?". На абмеркаванне кожнага пытання даецца 1 хвіліна. Адказы на беларускай мове прымаюцца на спецыяльных бланках з адпаведным нумарам пытання. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал.

Секцыя Святыня народа

(конкурс чытальнікаў твораў ці ўрыўкаў з твораў беларускай літаратуры пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года )

Патрабаванні:

  • тэхніка, дыкцыя, яснасць, дакладнасць вымаўлення;
  • лагічная выразнасць, інтанацыйнае багацце мовы;
  • складанасць і аб’ём выбранага мастацкага тэксту;
  • асэнсаванасць прачытання, перадачы жанру твора;
  • адсутнасць парушэнняў фанетычных і арфаэпічных нормаў.

На секцыю ад адной навучальнай установы можна прадставіць не больш за 1-го прадстаўніка ад 4-6, 7-8, 9-11класаў.

Секцыя “Буктрэйлер”

Конкурс буктрэйлераў па творах сучаснай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.

Патрабаванні:

  • наяўнасць тытульнага слайда ці кадра з інфармацыяй пра аўтара(-аў) відэаработы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, установа адукацыі);
  • адпаведнасць работы зададзенай тэме;
  • арыгінальнасць прадстаўлення і асэнсаванасць падыходу;
  • захаванне аўтарскіх правоў (указанне аўтарства выкарыстаных відэа- і аўдыяфрагментаў);
  • эстэтычнае і граматнае афармленне работы на беларускай мове.

Працягласць відэароліка да 5 хвілін.

Секцыя “Творчая майстэрня”

(творчыя работы па тэме “Беларуская лялька”, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці)

Патрабаванні:

  • індывідуальныя і калектыўныя работы;
  • работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках;
  • да кожнай работы павінна быць прымацаваная этыкетка з наступнымі звесткамі:
  • назва работы;
  • прозвішча, імя, клас аўтара;
  • установа адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка;
  • эстэтычнасць афармлення работы;
  • адпаведнасць работы зададзенай тэме.

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца да 12 лютага 2026 года работы, прывезеныя або дасланыя па пошце: 247760, г.Мазыр, вул. Я.Коласа, 2.

Секцыя “Песенная спадчына”

(выкананне народных і аўтарскіх песень на беларускай мовена тэму “Жанчына. Сям’я. Радзіма”)

Патрабаванні да выканаўцаў:

  • абавязковае выкарыстанне фанаграмы “мінус” (дапушчальны прапісаны бэк, але без дубліравання асноўнай партыі);
  • майстэрства выканання;
  • артыстызм;
  • захаванне нацыянальнага каларыту.

Не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсе выканаўца, які выкарыстоўвае фанаграму “плюс”.

ВЫНІКІ КОНКУРСУ

Колькасць пераможцаў у секцыях “Духоўная спадчына”, “Мой творчы радок”, “Малюнкі”, “Святыня народа”, “Буктрэйлер”, “Творчая майстэрня” складае не больш за 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў, у секцыі “Інтэлектуальная” ўзнагароджваюцца тры каманды, якія занялі 1, 2, 3 месцы.

Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў дзень правядзення Купалаўскіх чытанняў і таксама будуць размешчаны на сайце гімназіі імя Я.Купалы да 01.03.2026. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАВЯДЗЕННІ КОНКУРСУ

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні Купалаўскіх чытанняў можна атрымаць у гімназіі імя Я.Купалы, на сайце гімназіі https://gimn-mozyr.mozyrroo.by/kupala-skiya-chytanni/.

Адрас: 247760, Гомельская вобласць, г.Мазыр, вул. Я.Коласа, 2,

Кантактны тэлефон: (0236) 23-04-74, +375297323089 (Таццяна Аляксандраўна Барысевіч, намеснік дырэктара).

Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Праграма
правядзення адкрытага конкурсу творчых і даследчых работ
“Купалаўскія чытанні-2026”

9.00–11.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу.

11.00–11.45 – Урачыстае адкрыццё конкурсу. Узнагароджанне пераможцаў секцый: “Малюнкі”, “Буктрэйлер”, “Мой творчы радок”, “Творчая майстэрня”.

12.00–15.00 – Работа секцый: “Культурная спадчына”, “Святыня народа”, “Інтэлектуальная”, “Песенная спадчына”.

15.00 Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне пераможцаў па секцыях.

                                           

Састаў аргкамітэта
конкурсу «Купалаўскія чытанні- 2026»
Старыкава М.Р., дырэктар Мазырскага раённага вучэбна-метадычнага цэнтра;
Юдзіна А.Г.       метадыст Мазырскага раённага вучэбна-метадычнага цэнтра;
Ранчынскі М.М., дырэктар гімназіі імя Я.Купалы;
Барысевіч Т.А., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі імя Я.Купалы;
Саланкова Г.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі імя Я.Купалы;
Чайка Г.Д., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі імя Я.Купалы;
Канопліч Н.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі імя Я.Купалы;
Севярын Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі імя Я.Купалы;
Мазуркевіч А.А., бібліятэкар гімназіі імя Я.Купалы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.