Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Літаратурны музей "Я. Купала i гімназія яго імя"

Дата: 22 декабря 2013 в 18:42, Обновлено 15 сентября 2017 в 14:49

Літаратурны музей "Я.Купала i гімназія яго імя"

Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Чайка Анна Дмитриевна

Чайка Ганна Дзмітрыеўна

Графік работы музея:

Панядзелак - Пятніца          900 - 1400

Субота                                   1000 - 1300

Тэлефон кантактны кіраўніка музея:       8(029)7395159    

Мэта стварэння і функцыянавання музея – садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, беражлівых адносін да помнікаў культуры праз матэрыялы, якія характарызуюць жыццё і творчасць Я.Купалы.

Задачы:

  • збіраць , асэнсоўваць матэрыял экспазіцый , якія характарызуюць жыццё і творчасць Я.Купалы, дзеля развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых здольнасцей вучняў;
  • ахоўваць і прапагандаваць дадзеныя матэрыялы з мэтай выхавання  грамадзянскай адказнасці за будучыню духоўнай спадчыны Радзімы;
  • папулярызаваць дзейнасць музея праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, узаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, музеямі ўстаноў адукацыі , удзел у конкурсах і праектах.


Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

 Дзяцінства і юнацтва. Складаецца са стэнда і выставачных вітрын.Тут  размешчаны копіі фотаздымкаў бацькоў і блізкіх Я.Купалы, самога паэта ў 8-гадовым узросце і ў юнацтве; фота першай настаўніцы і настаўніка з Бяларуцкага вучылішча; фотакопіі рукапісаў вершаў Я.Купалы гэтага перыяду і вокладкі першага зборніка. Асабліва каштоўна фотакопія нумара газеты “Северо-Западный край”, дзе быў змешчаны першы верш паэта “Мужык”. У вітрыне можна ўбачыць сапраўдную жалейку, кнігі , што распавядаюць пра гэты перыяд у жыцці паэта, копіі работ мастакоў, прысвечаных Я.Купалу.

        Вільня-Пецярбург-Вільня. Таксама складаецца са стэнда і выставачных вітрын. Тут размешчаны фотакопіі рукапісаў і вокладак зборнікаў паэта, фота Я.Купалы гэтага перыяду, сумеснае фота яго са студэнтамі беларускімі, з тэатральным калектывам, з Уладзіславай Луцэвіч. У вітрынах- копіі фотаздымкаў тэатральных пастановак па п’есах Купалы, кнігі з творамі паэта, напісанымі ў гэты час.

        Мінскі перыяд. Распавядае пра жыццё паэта з 1919 года да савецкага часу. Тут змешчаны копіі Дэкрэта аб зямлі і Дэкрэта аб міры, фотакопія пасведчання аб наданні Купалу звання Беларускага Народнага паэта; фота Купалы таго часу, сумеснае фота з пісьменнікамі- маладнякоўцамі, з папулярнымі пісьменнікамі таго часу, фота рукапісаў , ліста да М.Горкага, вокладак зборнікаў Купалы, выдадзеных у гэты час. Асаблівую каштоўнасць мае копія афішы чытацкай канферэнцыі 1930 года , якая праводзілася ў Мазыры пры ўдзеле Я.Купалы.

              Ляўкі. Яшчае фота Купалы гэтага часу, фота дачы ў Ляўках і ўласнага аўтамабіля паэта; сумеснае фота з Я. Коласам, П.Броўкам, М.Лыньковым, якія былі частымі гасцямі ў Ляўках; копіі рукапісаў, вокладак кніг паэта гэтага перыяду. Каштоўнай з’яўляецца фотакопія старонкі з кнігі “Хлопчык і лётчык” з подпісам маці Ю.Гагарына( гэта быў любімы твор касманаўта, які ён браў з сабой у палёт).

         Гады вайны. Распавядае пра жыццё паэта з 1941 года і да смерці. Тут змешчана фотакопія Пастановы аб наданні Сталінскай прэміі, нумара газеты “Савецкая Беларусь” з паведамленнем аб смерці паэта, тэлеграмы; копія фота Я.Купалы з пісьменнікамі, пахавання паэта і перазахавання ў Мінску. Асабліва каштоўнай з’яўляецца копія рукапісу апошняга незавершанага твора паэта.

         Купала дзецям. Прадстаўляе дзіцячыя вершы паэта . Тут змешчаны копіі вокладак дзіцячых кніжак Я.Купалы, пададзены цалкам верш “Алеся”. У вітрыне –  дзіцячыя кнігі Я.Купалы сучасных выданняў і датаваныя першымі пасляваеннымі гадамі.

           Навекі ў памяці. Яшчае фотакопіі помнікаў Я.Купалы ў розных краінах, памятных манет і марак з выявай паэта.

          Мінулае і сучаснае гімназіі. Распавядае гісторыю стварэння навучальнай установы і надання ёй ганаровага імя Я.Купалы. Тут змешчаны фотаздымкі мінулага і сучаснага жыцця гімназіі. Асабліва каштоўным з’яўляецца фотаздымак С.Палуяна у дзяцінстве- былога навучэнца Мазырскай прагімназіі і лепшага сябра Я.Купалы. У вітрынах – выстава падарункаў музею. Тут найбольш каштоўны шматтомнік паэта, атрыманы ў дар ад яго пляменніцы Я.Раманоўскай ; кніга з даравальным подпісам І.Навуменкі, а таксама ліст ад І.Навуменкі, адрасаваны нашай гімназіі. Раздзел дапаўняецца стэндам “Купалавы запаветы”, дзе падаецца самая актуальная інфармацыя : навіны аб удзеле членаў савета музея і клуба “Купалінка” ў навукова-практычных канферэнцыях, экскурсіях; значныя падзеі Купалаўскіх чытанняў, лепшыя літаратурныя творы навучэнцаў. Інфармацыя ўвесь час абнаўляецца.

        Куток сялянскай хаты. Уяўляе сабой этнаграфічны куток, у якім прадстаўлены прадметы побыту канца 19 пачатку 20 стагоддзя. Гэты раздзел створаны, каб пашырыць уяўленне пра тое асяроддзе, у якім нарадзіўся паэт і правёў сваё дзяцінства . Ён дапаўняе змест раздзела “Дзяцінства і юнацтва”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.