Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 20:12
132 просмотра

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Далучылася да святкавання і Гімназія імя Я.Купалы.
Сёння ў рамках мерапрыемства былі праведзены экскурсіі ў музей “Янка Купала і гімназія яго імя”, конкурс чытальнікаў вершаў пра мову “Юны чытач”.
У бібліятэцы чытачы знаёміліся з творамі беларускай літаратуры, прадстаўленымі на тэматычнай выставе “21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы”, удзельнічалі ў акцыях “Чытаем класікаў разам” і “Гавары са мной па-беларуску”.
А вучнi 6-х класаў далучылiся да святкавання падчас віктарыны “На мове роднай размаўляю”. Дзецi не толькi даведалiся пра гiсторыю свята, пазнаёмiлiся з тэматычнай выставай, але i з задавальненнем выконвалi конкурсныя заданнi: адгадвалi загадкi, перекладалi з рускай на беларускую мову, прыгадвалi беларускiя прыказкi i прымаўкi. Гімназісты паказалі выдатнае веданне роднай мовы і адказалі, што “маргаритка” па-беларуску – “стакротка”, “беседка” – “альтанка”, а беларускія “нагавіцы” – гэта звычайныя рускія “брюки”. Самым цікавым мерапрыемствам стала адзіная дыктоўка, прымеркаваная да Дня роднай мовы. На чыстым аркушы паперы ўдзельнікі акцыі − вучні і настаўнікі − няспешна выводзілі словы. Засяроджаныя, яны ўважліва слухалі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб улавіць кожную дэталь тэксту.
Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.