Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 17 человек

Советы по изучению белорусского языка

Дата: 12 декабря 2013 в 21:14, Обновлено 28 ноября 2018 в 13:55

МАРФАЛАГІЧНЫ РАЗБОР
Марфалагічны разбор мае на мэце ахарактарызаваць слова ў мсжах сістэмы асноўных граматычных значэнняў, яму ўласці-вых. Агульнасць граматычных прымет аб'ядноўвае словы ў вялікія класы - часціны мовы, таму поўнае апісанне слова можна зрабіць на падставе вызначэння ўсіх граматычных значэнняў канкрэтнага прадстаўніка той ці іншай часціны мовы.

НАЗОЎНІК
1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку).
2. Агульны або ўласны .
3. Адушаўлёны або неадушаўлёны.
4. Канкрэтны або абстрактны.
5. Мужчынскага, жаночага, ніякага або агульнага роду.
6. Першага, другога, трэцяга скланення, рознаскланяльны або нескланяльны.
7. Склон.
8. Лік.
9. Сінтаксічная роля ў сказе.

ПРЫМЕТНІК
1. Пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду).
2. Разрад паводле значэння (якасны, адносны, прыналежны).
3. Ступень параўнання (для якасных) : вышэйшая, найвышэйшая (калі такая ёсць).
4. Поўны ці кароткі
5. Род.
6. Лік.
7. Склон.
8. Сінтаксічная роля ў сказе.

ЛІЧЭБНІК
1. Пачатковая форма (назоўны склон).
2. Разрад па значэнню (колькасны або парадкавы).
3. Разрад па структуры (просты, састаўны або складаны).
4. Склон (для колькасных).
5. Род, лік, склон (для парадкавых).
6. Сінтаксічная роля ў сказе.

ЗАЙМЕННІК
1. Цачатковая форма (назоўны склон адіночнага ліку).
2. Разрад паводле значэння.
3. Род (калі ёсць).
4.Склон.
5.Лік (калі ёсць).
6.Асоба (для асабовых).
7.Сінтаксічная роля ў сказе.

АРФАГРАФІЧНЫ РАЗБОР
Арфаграфічны разбор зводзіцца да вызначэння ў слове арфаграмы і вытлумачэння яе сутнасці. Арфаграмы ёсць не ва ўсіх словах, а толькі ў тых, якія даюць магчымасць выбару аднаго спосабу напісання з некалькіх. Так, выбар літары а або э ў першым пераднаціскным складзе вызначаецца паходжаннем слова, параўн.: рака і рэкорд. Выбар літары і (або й) у корані слова пас-ля прыстаўкі залежыць ад здольнасці яе да складаўтварэння, параўн.: зайсці, але суіснаваць.
Напісанне слова можа быць заснавана на некалькіх арфаграмах, напрыклад, слова д ы я л о г перадаецца на пісьме ў адпаведнасці
1) з правапісам д (дз) у словах іншамоўнага паходжання,
2) з правапісам спалучэння галосных іа ў запазычаных словах,
3) з правапісам глухіх зычных у пазіцыі канца слова.
Умовай арфаграфічнага разбору з'яўляецца добрае веданне сістэмы беларускага правапісу.
У з о р. Расчуліўся дзед, уздыхнууў адказ.
Расчуліўся - правапіс зычных у прыстаўках. Прыстаўка рас- перад звонкімі і санорнымі пішацца з літарай з, а перад глухімі з літарай с. Расчуліўся - правапіс ў. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у сярэдзіне або на канцы слова.
Дзед - правапіс д- дз. Пры памякчэнні д пераходзіць у гук дз, які адлюстроўваецца на пісьме. Дзед - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў на пісьме не перадаецца.
Уздыхнуў - правапіс у. Літара у пішацца нязменна неза-лежна ад націску ў пачатку слова. Уздыхнуў - правапіс ў. Літара ў (нескладовае) пішацца пасля галосных на канцы слова.
Адказ - правапіс звонкіх і глухіх зычных. Аглушэнне звонкіх зычных перад наступным глухім гукам і ў сярэдзіне, і ў канцы слова на пісьме не перадаецца.

ФАНЕТЫЧНЫ РАЗБОР
Мэта фанетычнага разбору слова - ахарактарызаваць гу-кавую форму слова як сукупнасць самастойных і адметных гукаў Варта ўвагі тая акалічнасць, што ў беларускай мове арфагра-фічныя правілы, у аснове якіх ляжаць розныя прынцыпы, часам дзейнічаюць насуперак вымаўленню. У выніку гэтага суадносіны артыкуляцыйна-акустычных якасцей гука і яго абазначэння пэў-най літарай не заўсёды цесныя ў розных арфаграфічных умовах. Пра тое, што беларускае алфавітнае пісьмо не перадае ўсіх аса-блівасцей вымаўлення, сведчыць абазначэнне наступных гукаў:
- літары е, ё, ю, я абазначаюць два гукі ў сукупнасці: й + э (па[йэ]хаць); й + о (ра[йо]н); й +у (га[йу]чы); й + а (ма[йа]к);
- літары в, н, л і інш. абазначаюць два розныя гукі сітуа-цыйна: [в] і [в'] - (воз і вёз); [н] і [н'] - (нос і нес) [л] і [л'] -(стол і столь);
- літара можа не мець гукавога ўвасаблення - ь (разьбяр, фальварак, таньчыць);
- дзве літары (дыграфы) могуць абазначаць адзін гук: нн -[ н ] (насеннё); дз - [дз] (дзіўны); дж - [дж] (дожджык).
Акрамя асаблівасцей перадачы літар на пісьме, абумоўленых характарам нацыянальньага алфавіта, трэба ўлічваць і тыя функцыянальныя змены гукаў, якія не адлюстроўваюцца графічна. Гзта звязана з узаемадзеяннем, а ў выніку і змяненнем гучання сумежных гукаў у маўленчай плыні:
- аглушэнне: падсмажыць [патсмажыц'], сцежка [с'ц'ешка];
- азванчэнне: вакзал [вагзал], барацьба [барадз'ба];
- поўнае прыпадабненне: сшытсік [Шытак], зжоўкнуць [жоўкнуц '].
Каб даць поўную характарыстыку слову, трэба: 
1) падзяліць слова на склады, вызначыць іх колькасць і месца націску ў слове;
2) даць артыкуляцыйна-акустычную характарыстыку гукаў і ўказаць іх літарную адпаведнасць на пісьме;
3) вызначыць колькасныя суадносіны зычных і галосных гукаў і літар, якімі яны абазначаны.
У з о р . Адхіснуцца [атх'існуца]
Слова складаецца з 4 складоў, націскны склад [ну].
[А] - галосны, абазначаны літарай а
[т] - зычны, глухі, цвёрды, абазначаны літарай д;
[х] - зычны, глухі, мяккі, абазначаны літарай х;
[і] - галосны, абазначаны літарай і;
[с] - зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, абазначаны літарай с;
[н] - зычны, звонкі, цвёрды, абазначаны літарай н;
[у] - галосны, абазначаны літарай у;
[ц]-зычны, глухі, цвёрды, свісцячы, падоўжаны, абазначаны
літарамі цц; [а] - галосны, абазначаны літарай а.
У слове 4 галосныя і 5 зычных гукаў,.якія перадаюцца 10 літарамі.

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ АНАЛІЗ
Задача словаўтваральнага аналізу - вызначыць словаўтва ральную структуру слова, гэта значыць вылучыць словаўтваральную аснову і словаўтваральныя сродкі (суфікс, прыстаўку, злучальны галосны і інш). Прасцей можна сказаць, што словаўтваральны аналіз - гэта высвятленне, ад чаго і з дапамогай чаго ўтворана слова. Максімальна поўны аналіз заключаецца ва ўказанні паслядоўнасці ўсіх звёнаў словаўтваральнага працэсу, які можа быць паказаны ў выглядзе ланцужка: абумоўленасць: умова —” абумовіць —” абмоўліваць —” абумоўлены —” абумоўленасць.
Мінімальнае патрабаванне такога аналізу зводзіцца да вылучэння ўтваральнай асновы і словаўтваральнага сродку.
У з о р. Бяздоказны - доказны + бяз- ;
бязважкасць – бязважкі + -асць ; бязевы - бязь + -ев- + (-ы). 
Пры марфемным і словаўтваральным аналізе аднаго і таго ж слова можа вылучацца розная колькасць марфем. Так, слова разумніца ўтварылася ў выніку далучэння суфікса да прыметніка разумны, таму пры словаўтваральным аналізе вылучаем утваральную аснову разумн- і словаўтваральны суфікс -іц-. Пры мар-фемным разборы вычляняюцца не дзве, а тры структурныя часткі асновы: разум- (корань) + -н- (суфікс) + -іц- (суфікс) + -а (кан-чатак).

Рэкамендацыі да работы над сачыненнем
1. Дакладна вывучайце тэксты мастацкіх творау і літаратуразнаучыя працы. 
2. Перш, чым прыступіць да работы над сачыненнем, прадумайце, які матэрыял для раскрыцця тэмы падабраць. 
3. Прагледзьце уважліва свае сшыткі па літаратуры, дзе змешчаны разнастайныя планы, тэзісы, падбор цытат. 
4. Памятайце, што і эпіграф, і план, і ізлажэнне матэрыялу у сачыненні павінны адпавядаць тэме. 
5. Захоувайце суразмернасць частак у сачыненні. 
6. У сачыненні абгрунтоувайце свае думкі цытатамі і прыкладамі, рабіце параунанні, вывады, выказвайце свае меркаванні. 
7. Галоунае, аб чым неабходна памятаць,-самастойнае выкананне работы. 
8. Старайцеся выражаць думкі дакладнай і яснай мовай. 
9. Бездакорная знешняя форма сачынення (прыгожы почарк, размеркаванне тэкста сачынення: загаловак, эпіграф, план, асобныя часткі).
Літаратуразнаучы аналіз мастацкага твора.
1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быу напісаны твор.
2. Якое месца займае твор у сістэме літаратурнай дзейнасці пісьменніка?
1. Да якога перыяду ен адносіцца?
2. Ці працавау аутар у час напісання гэтага твора над іншымі? 
3. Звесткі аб:
1. Даце першай публікацыі.
2. Уплыве твора на свядомасць чытачоу, фарміраванне грамадскай думкі.
3. Ацэнка твора, яго ідэйнай накіраванасці у сувязі з гістарычна-палітычнымі зменамі у грамадстве.
4. Характарыстыка ідэйнага зместу твора.
5. Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.
6. Месца твора у гісторыі культуры.
7. Характарыстыка:
1. Часу, падзеі, якія апісваюцца у творы.
2. Персанажау.
3. Асабістасці сюжэта, кампазіцыі, стылю твора.
4. Праблематыкі, канфлікту.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.