Дзейнасць музея.
У музеі актыўна вядзецца экскурсійная дзейнасць. Тэматыка экскурсій: “Пуцявінамі Купалы”, “Дзяцінства і юнацтва паэта”, “Загадка смерці Купалы”, “Добры дзень,музей!”.
Традыцыйна праводзіцца экскурсія-гутарка для першакласнікаў. Кожная паралель штогод у рамках класнай гадзіны наведвае музей. Таксама традыцыйнымі сталі экскурсіі для настаўнікаў гімназіі, для ўдзельнікаў Купалаўскіх чытанняў. Арганізуюцца экскурсіі для вучняў іншых школ г.Мазыра і раёна ( па складзеным асобна графіку). Уражанні ад убачанага і пачутага наведвальнікі музея пакідаюць у кнізе водгукаў, якая вядзецца з 1984 года.
Даследчая работа
На базе музея наладжана даследчая работа. Яна вядзецца членамі савета музея. Арганізавана сумесная творчая дзейнасць вучняў, настаўнікаў, бібліятэкараў, паэтаў, выкладчыкаў МДПУ імя І.Шамякіна . Вынікам гэтага сталі навукова-даследчыя працы вучняў.Вось некаторыя з іх (за перыяд з 2015 па 2023 гг.):
- “Гісторыя роднай зямлі ў лёсе землякоў”(С. Палуян – міф і рэальнасць);
- “ Мая сям’я – мой гонар”;
- “Прыгожая спадчына”;
- “Адзенне пад сімвалам сонца”;
- “Мазырскі драматычны тэатр. Гісторыя і сучаснасць”;
- “Выкарыстанне шматкроп’я ў вершаваных творах”.
- “Адвечная праблема”(праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей у творах рускай і беларускай літаратур).
Названыя работы прымалі ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, былі адзначаны ўзнагародамі. Так работа “Мая сям’я – мой гонар”, аўтарам якой з’яўляецца Васіль Вароніч, як пераможца ўвайшла ў кнігу( Никогда не забудем. Внуки о войне: рассказы, стихотворения / сост. М. Богданович. – Мінск: Звязда, 2015. – 256 с. )
Работа “Адзенне пад сімвалам сонца” (аўтар – Сафія Чавыкалава), якая расказвае пра адметнасці дзіцячага і жаночага касцюмаў сялян вёсак Прудок і Мерабеля Мазырскага раёна пачатку ХХ ст., атрымала дыплом I ступені ў раённым конкурсе “Радзімы спадчына – мой гонар”.
Работа“Адвечная праблема” (аўтар- Воранава Ганна) была адзначана дыпломам I ступені на абласным конкурсе даследчых работ “Гаазаўскія чытанні”.
Савет музея” займаўся зборам матэрыялаў для стэндаў: “Мінулае і сучаснае гімназіі”, “Купала дзецям” (у ліпені 2017 г. праводзілася рэканструкцыя музея). У гэтым дапамагла арганізаваная ў Дзяржаўны літаратурны музей Я.Купалы экскурсія, даследванне матэрыялаў пра мінулае гімназіі, сустрэчы-гутаркі з былымі настаўнікамі гімназіі, аналіз сучаснага жыцця навучальнай установы.
Дарэчы, экскурсіі, якія арганізуюцца штогод, з’яўляюцца адной з крыніц пошукава-даследчай дзейнасці. Так з 2015 па 2023 гг. члены савета музея ўдзельнічалі ў наступных экскурсіях:
- “Залатое кальцо Гомельшчыны”;
- “Лінія Сталіна”;
- “Славутасці Гомельшчыны”;
- “Памяць вайны”;
- Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы г. Мінск,
- Дзяржаўны літаратурны музей І.Мележа.
Асветніцкая дзейнасць
Традыцыйна ў музеі праводзяцца ўрокі па творчасці Я. Купалы:
- уступныя заняткі да паэмы “Курган” (7 клас);
- “Жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы” (9 клас);
- “Паэма Я. Купалы “Бандароўна” (9 клас);
- “П’еса Я. Купалы “Раскіданае гняздо” (9 клас).
За адзначаны перыяд на базе музея былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- літаратурныя вечары, прысвечаныя творчасці І. Шамякіна, І. Мележа, Я. Купалы, М. Багдановіча;
- конкурсы чытальнікаў: “Жывое слова Купалы”, “Мае любімыя вершы”;
- выставы малюнкаў: “Творы Купалы ў фарбах”, “Мая краіна”, “Героі Коласа і Купалы ў фарбах”;
- сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, артыстамі , спевакамі .
Музей актыўна супрацоўнічае з Дзяржаўным літаратурным музеем Я.Купалы г. Мінска. У нас на захоўванні знаходзяцца экспанаты з мінскага музея (работы В. Шаранговіча, А. Тычыны, Г. Паплаўскага, Л. Рана). Таксама заключана дамова аб супрацоўніцтве з УА “Мазырскі Дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. Шамякіна”. Арганізуюцца сустрэчы з выкладчыкамі вышэйшай навучальнай установы, яны выступаюць у якасці членаў журы на Купалаўскіх чытаннях.
Савет музея штогод прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні тэатралізаванага свята “Калядкі” ў гімназіі . Гэта садзейнічае далучэнню моладзі да народных традыцый, выхаванню цікавасці да духоўнай спадчыны беларусаў.
Не без удзелу савета музея праходзяць штогод Купалаўскія чытанні, якія збіраюць аматараў гісторыі і беларускай мовы Гомельскай вобласці, што спрыяе выхаванню цікавасці да роднай гісторыі, літаратуры, мовы, папулярызацыі дзейнасці музея.
Адзначаныя мерапрыемствы знаходзяць адлюстраванне ў нумарах “Гімназічнага весніка” і ў рэгіянальнай газеце.
Вынікі ўдзелу музея ў конкурсах
- 2017 г.- дыплом II ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных музеяў у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”;
- 2017г. – дыплом I ступені ў раённым конкурсе “Музейная старонка ў інтэрнэт- прасторы ўстаноў адукацыі”;
- 2019 г.- дыплом I ступені ў раённым конкурсе –прэзентацыі “ Экскурсійныя маршруты школьных музеяў”;
- 2021 г.- дыплом I ступені ў раённым конкурсе “Меняющийся музей в меняющемся пространстве”;
- 2021г.- II месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу ”Лучшая методическая разработка музейного занятия”.
- 2023г.- I месца ў абасным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў у намінацыі "Скарбонка часу".
- 2024 г.- 1 месца ў абласным этапе панарамы педагагічнага вопыту " Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання" ў намінацыі " Школьны музей: лічбавы фармат"
-2024 г.- дыплом 3 ступені ў рэспубліканскім этапе панарамы педагагічнага вопыту "Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання" ў намінацыі " школьны музей: лічбавы фармат"