Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 17 человек

Клуб "Крылатый дозор"

Дата: 3 марта 2017 в 13:26, Обновлено 21 марта 2022 в 10:17
Автор: Хилько Т. П.

Як праводзіць улік птушак?

Мы падрыхтавалі для цябе памятку па ўліку птушак: як выбраць месца і час для “перапісу”, як правільна запоўніць анкету – адказы на гэта знойдзеш у ёй. Спампуй і карыстайся!

Улікі вадаплаўных ідуць па ўсёй Беларусі. Наведай найбліжэйшы вадаём, палічы, колькі там якіх відаў вадаплаўных і каляводных птушак, ды занясі ўсе дадзеныя ў анкету.

Важна: не падкормлівай вадаплаўных падчас улікаў. Гэта не спрыяе дакладнасці падліку і можа нашкодзіць птушкам. Помні, што хлеб і батон для іх небяспечныя: стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прызначаная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастатковай энергіі і вітамінаў. 

Карыстайся вызначальнікам птушак guide.florafauna.by або яго мабільнай версіяй. Калі ўсё ж пазнаць від не атрымліваецца, запішы агульную колькасць птушак, сфатаграфуй ці прынамсі апішы невядомыя табе віды і пазнач іх колькасць таксама. Фота можаш даслаць нам на info@ptushki.org або запампаваць на florafauna.by — спецыялісты дапамогуць вызначыць, птушку.

Памятай, што для кожнага ўліку запаўняецца асобная анкета! Напрыклад, калі ты ў адзін дзень будзеш улічваць птушак на рацэ і на возеры, а праз некаторы час правядзеш паўторны ўлік на тым жа возеры, то табе трэба будзе падаць тры анкеты.

Даслаць нам анкету можна ў электронным або папяровым выглядзе.

Дзе шукаць птушак?

У гэтым годзе большасць вадаёмаў не замерзла. Гэта ўскладняе падлікі, таму што вадаплаўныя птушкі не збіраюцца ў месцах, дзе ёсць хуткая плынь або сцёкі цёплай вады, а могуць быць размеркаваныя па ўсіх вадаёмах. Такое становішча дае магчымаць птушкам знайсці болей корму, але дакладна падлічыць іх складана. Таму сёлета знайсці качак, лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак магчыма амаль паўсюль.

На што яшчэ звяртаць увагу?

Калі птушак на вадаёме няма ці ён увесь пакрыўся лёдам, таксама пазначай гэта ў анкеце.

Звяртай увагу на акальцаваных птушак і пазначай іх від, нумар кольца, дату і дакладнае месца назірання. Выдатна, калі зможаш зрабіць фота, каб расчытваўся надпіс на кольцы.

Куды дасылаць анкеты?

Анкеты ўліку дасылай у Сакратарыят АПБ не пазней за 9 лютага 2020 года:

  • у электронным выглядзе — на адрас: info@ptushki.org;
  • у папяровым выглядзе — на адрас: ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», вул. Парніковая, д. 11, пам. 4, 220114, г.Мінск.

Усе ўдзельнікі “птушынага перапісу” атрымаюць поўную інфармацыю пра яго вынікі.

Улікі водна-балотных птушак ладзяць АПБ і Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Далучайся да ўліку птушак і заахвочвай сяброў!

Як частаваць птушак правільна?

У халодны час многія вывешваюць кармушкі. Што туды класці? Якая ежа для птушак шкодная? Якіх гасцей чакаць на птушынай сталоўцы? Дапамагаем разабрацца!

Зімой дзень кароткі, а ноч доўгая і халодная. Здабыць корм у зімовы час робіцца цяжэй, але пры гэтым яго трэба больш: птушкам трэба дадатковая энергія, каб сагрэцца. Асабліва цяжка птушкам, калі галінкі і зямля пакрываюцца ільдом пасля адлігі і марозу.

Лазоревка на кормушке

Сіняя сініца на кармушцы. Фота Анастасіі Сяргеевай

Кармушка на дрэве ці за акном – выдатны спосаб дапамагчы дробным птушкам перажыць зіму і паназіраць за імі.

Дзе ўзяць кармушку?

Сёння кармушку можна лёгка набыць у розных крамах, у тым ліку будаўнічых. А можна праявіць творчасць і зрабіць яе сваімі рукамі з дрэва, пластыкавай бутэлькі або нават з шышак. Важна, каб дно кармушкі было з адтулінамі, адкуль будзе выцякаць лішняя вільгаць. І не забывай рэгулярна чысціць птушыную сталоўку.

<blockquote>

Параіцца з аднадумцамі наконт кармушак і падкормкі можна ў тэлеграм-чаце «Ціў-ціў»

</blockquote>

Што класці ў кармушку?

Самы ўніверсальны корм для птушак – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка. Смачна, карысна, даступна. Крупы такой папулярнасцю ў вераб’іных птушак не карыстаюцца.

Разнастаіць меню можна насеннем рапсу, лёну, гарбузовымі семкамі, арахісам, кавалачкамі яблыка ды ягадамі. Калі хочаш зрабіць асаблівы падарунак для сініц і дзятлаў, прычапі на галінку кавалак несалёнага нясмажанага сала.

Якая ежа шкодная птушкам?

Ні ў якім разе не кармі птушак рэшткамі са свайго стала. Не кладзі нічога смажанага, печанага і салёнага ў кармушку. Хлеб як чорны, так і белы, як свежы, так і сухі – непрыдатная ежа для птушак.

Каго чакаць на кармушцы?

Нават у горадзе акрамя дамавых і палявых вераб’ёў, сініх і вялікіх сініц, да цябе на кармушку могуць завітаць зелянушкі, таўстадзюбы, папаўзні, гілі, дзятлы, сойкі, чыжы, амялушкі ды іншыя крылатыя госці.

Прайдзі анлайн-курс і вывучы 40 відаў гарадскіх птушак, што жывуць з табой побач

Ці трэба падкормліваць качак і лебедзяў?

Вадаплаўных птушак частаваць варта толькі ў вялікія маразы, калі тэмпература трымаецца на ўзроўні ніжэй за 15 градусаў марозу. Лебядзям і качкам можна прапанаваць зерне, крупы і аўсяныя шматкі, але не трэба даваць ім хлеб і батон: яны даюць адчуванне сытасці на кароткі час, але не маюць патрэбных птушкам карысных рэчываў.

Вялікая сініца з арэшкам. Фота Анастасіі Сяргеевай

<center></center> <center></center>

Учащиеся ГУО "Гимназия имени Я. Купалы" приняли активное участие в областной экологической акции "Выбираем пернатый символа района". 
В рамках реализации данной акции в учреждении образования были проведены следующие мероприятия: 
- Занятие "Птицы родного края"; 
- Гимназический конкурс рисунков и фотографий "Птицы Беларуси"; 
- Акция "Птицы на кормушке"


- Акция "Пернатый символ района"

По результатам проведенного голосования выдвинут кандидат на звание "Пернатый символ района": Свиристели - птицы, которые прилетают на территорию гимназии в зимний период.Свиристели очень красивые птицы. Окраска розовато-серая, крылья чёрные с жёлтыми и белыми полосками, хвост, горло и полоска через глаза чёрные. Кончики второстепенных маховых перьев превращены в маленькие ярко-красные пластинки, заметные только вблизи. По краю хвоста жёлтая полоса, на крыле узкая белая полоска. Песня свиристеля — журчащая трель «сви-ри-ри-ри-ри», похожая на звучание свирели. Птицы держатся большими стаями.. В зимнее время часто встречаются в городах, где питаются преимущественно рябиной.

             

Зимняя подкормка птиц, клуб «Крылатый дозор» гимназия имени Я. Купалы, февраль 2017

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.