Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 17 человек

История музея

Дата: 15 сентября 2017 в 08:57, Обновлено 16 декабря 2024 в 13:53

Гісторыя музея

       Цудоўнае слова Купалы. Яно прыходзіць да нас са школьных чытанак. А хто з нас не чытаў яго вершы на памяць, хто не смяяўся, гледзячы на сцэне яго “Прымакі” або “Паўлінку”…

      Да нас на Мазыршчыну прыйшло імя Купалы ў 1926 годзе, калі сямігадовая школа №3 атрымала імя Я.Купалы. Яшчэ ў тым, 1926 годзе, звярнуліся вучні да паэта з просьбай. І Купала згадзіўся. Гэта была адзіная ў краіне школа, якая пры жыцці паэта атрымала яго імя. Але за гады вайны згубіліся дакументы, будынак школы быў разбураны. І толькі ў 1982г. у кнізе “Пуцявінамі Я.Купалы”была змешчана архіўная даведка аб тым, што школа №3 насіла імя паэта. Даведку гэту ў школу данесла бібліятэкар мікрараёна Т.Г.Лапіцкая. У той жа 1982 г. у школе праводзіліся ўрачыстасці, прысвечаныя песняру.Студэнты педінстытута разам з вучнямі паставілі “Паўлінку”. У той жа год вырашылі настаўнікі школы звярнуцца ў Міністэрства асветы , каб вярнуць імя Я.Купалы. І ў 1984г.імя было вернута.

     Настаўнікі школы, Грышко В.У. і Протас Н.П., звярнуліся да супрацоўнікаў Мінскага музея імя Я.Купалы за дапамогай, каб на базе школы адкрыць музей. І музей быў адкрыты 14 верасня 1984 г. На адкрыццё музея прыехалі навуковыя супрацоўнікі Ж.С.Дапкюнас і С.Ц.Майхровіч, якія прывезлі многа экспанатаў. На адкрыццё музея прыехала і пляменніца Я.Купалы Я.Ю.Раманоўская. Яны пакінулі свае пажаданні ў кнізе ганаровых гасцей.

     Шмат працавалі ў музеі настаўнікі беларускай мовы , ГрышкоВ.У. і ПротасН.П., і настаўнік працы БічанД.М. Музей змяшчае фотаздымкі, якія расказваюць аб жыцці і творчасці Купалы. Сярод экспанатаў ксеракопіі газеты “Севера- Западный край”, дзе быў змешчаны першы верш “Мужык” Я.Купалы, вокладкі кніг Купалы першых выданняў, дублікат першай кнігі “Жалейка”, фотаздымкі, на якіх Я.Купала на Першым з’ездзе пісьменнікаў у Маскве, на сустрэчах з дзецьмі. Ёсць ксеракопія афішы, калі Купала ў 1930г. наведваў Мазыр і сустракаўся з чытачамі. У музеі захоўваюцца падарункі наведвальнікаў: творы І.Навуменкі, А.Кулакоўскага, А.Васілевіч.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.